03:00

+9

7 м/с

995 гПа

06:00

+7

8 м/с

996 гПа

09:00

+7

8 м/с

997 гПа

12:00

+11

8 м/с

998 гПа

15:00

+13

8 м/с

998 гПа

Орша, Спорт

Дзве важныя гульні

30.03.2025 12:31

653 прагляду, 0 каментароў

Нядзеля, 30 сакавіка прынясе адразу два паядынкі ў міні-футболе.

У далёкім партугальскім Гандамары юнацкая (да 19 гадоў) зборная Беларусі выйдзе на пляцоўку супраць каманды Казахстану. Абаронца Кірыл Каросцік са Смалянаў гуляе ў асноўнай «чацвёрцы» беларусаў, у першай сустрэчы з Партугаліяй ён агадаў гол. На жаль, нашай зборнай гэта мала дапамагло, яна прагуляла 2:9.

У другой сустрэчы Каросцік не вызначыўся, але зборная Беларусі была блізкай, каб згуляць унічыю з Францыяй. Нашы землякі загналі гол у канцы сустрэчы і яшчэ мелі секунды, каб вызначыцца, але ўжо не здолелі — параза 1:2.

Заключная сустрэча з Казахстанам, а 14-й гадзіне беларускага часу мала што вырашае пры дзвюх папярэдніх паразах. У фінальны турнір, які адбудзецца ў верасні-кастрычніку ў Малдове, праходзіць толькі пераможца групы. Беларусы ўжо дакладна не будуць першымі. Але прынамсі набяруцца такога важнага ў гэтым узросце досведу.

Што тычыцца другога паядынку, дык мы маем на ўвазе першынство Беларусі. У ім «Вітэн» адпраўляецца ў Гомель на сустрэчу з «БЧ», сваім пастаянным прынцыповым супарам. Гульня пачнецца, а 13-й гадзіне беларускага часу. Пасля неспадзяванай паразы ад «Меркурыю» ў Берасці ад аршанскіх «энергетыкаў» чакаюць толькі перамогі над «чыгуначнікамі».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Дзве важныя гульні

Нядзеля, 30 сакавіка прынясе адразу два паядынкі ў міні-футболе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение