У 18-м туры першынства Беларусі ў міні-футболе гульцы з Воршы лёгка перагулялі на выправе сталічнае «Дынама-БНТУ» 7:2. Галы заганялі Рагавік, Батурын, Брэднеў, Рабыка, Лазюк і Зуёнак. Прычым Лазюк вызначыўся непасрэдным стрэлам з кутняга боцу, а яшчэ адзін мяч менчукі правялі ва ўласную браму.
Найлепшым гульцом паядынку прызналі Юрыя Рабыку з «Вітэну». Гэтай перамогай аршанцы замацавалі сваё становішча на першым месцы ўз рэгулярным першынстве.