06:00

+6

8 м/с

995 гПа

09:00

+7

8 м/с

997 гПа

12:00

+9

8 м/с

998 гПа

15:00

+13

8 м/с

998 гПа

18:00

+12

6 м/с

997 гПа

Рэгіён, Грамадства

«Крыміналка» за бычкоў

31.03.2025 13:01

532 прагляду, 0 каментароў

Дырэктар сельгаспрадпрыемства з Талачынскага раёна хаваў падзеж жывёлы шляхам «рэалізацыі»

Пракуратурай Талачынскага раёна па матэрыялах УБЭП УУС Віцебшчыны ўзбуджаная крымінальная справа за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Схема, якую ўжываў абвінавачаны, была простая. Калі ў падпарадкаваным яму сельгаспрадпрыемстве з-за неналежных умоваў утрымання паміралі бычкі і каровы , па ўказанні дырэктара складаліся акты аб забоі жывёлы і продажы туш мясцоваму жыхару.

Прычым падобная схема выкарыстоўвалася неаднаразова і не толькі на Талачыншчыне, а практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведаміў тэлеграм-канал «МУС Беларусі». Па словах намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі Генадзя Казакевіча, супрацоўнікамі МУС толькі ў гэтым годзе ўзбуджана 66 крымінальных спраў за ўтойванне падзяжоў, крадзяжах і хабарніцтве.
У прыватнасці, пракуратурай Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа супраць ветэрынарнага ўрача аднаго з мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Ён сістэматычна атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў сельгасарганізацый Гарадоцкага, Сенненскага, Лёзненскага, Шумілінскага і Віцебскага раёнаў за прыёмку мяса буйной рагатай жывёлы з парушэннямі ветэрынарна-санітарных правілаў. Устаноўлены сотні пераводаў грашовых сродкаў на яго рахункі на суму не менш за 26 тысяч рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: «Крыміналка» за бычкоў

Дырэктар сельгаспрадпрыемства з Талачынскага раёна хаваў падзеж жывёлы шляхам «рэалізацыі»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение