У Беларусі — 118 раённых цэнтраў, і толькі 10 з іх змаглі паказаць рост насельніцтва за мінулы год.
Тройка лідараў выглядае так: Астравец, Жабінка і Глыбокае. Дуброўна хоць і на апошнім месцы ў гэтым спісе, але на фоне сотні іншых раёнаў — гэта дасягненне.
Але такую карціну мы бачым, калі параўноўваем пачатак 2024 года з пачаткам
Колькасць жыхароў Беларусі за 2024 год скарацілася амаль на 47 тысяч чалавек. У Віцебскай вобласці – мінус амаль 10 тысяч. Гэта даныя Белстата, але, хутчэй за ўсё, яны не ўлічваюць вялікую колькасць людзей, якія з’ехалі з нашай краіны.