Міліцэйскі лёс Паўла Бяляніна падрыхтаваў яму нечаканасць -некалькі прыступак уніз па кар'ернай лесвіцы. Да прызначэння ў Талачын ён кіраваў Упраўленнем па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. У якасці начальніка абласнога падраздзялення Бялянін увесь час каментаваў поспехі сваіх калег у СМІ, распавядаючы аб паспяховай барацьбе з карупцыяй і крадзяжамі дзяржаўнай маёмасці.
Мяркуючы па паказчыках, гэтая барацьба і напраўду была выніковай: напрыклад, за 2023-ы год выпадкаў хабарніцтва на Віцебшчыне было выяўлена на цэлых 145% больш, чым за 2022-ы. Аднак узровень эканамічнай злачыннасці ўпарта не хоча зніжацца. Да таго ж у вобласці ў разы вырасла кіберзлачыннасць. Таму адна з версій паніжэння Паўла Бялянина - не справіўся з ускладзенымі абавязкамі.
Што ён атрымаў у якасці аб'екта прыкладання прафесійных намаганняў у Талачыне?
"Калектыў пераважна малады, ва ўсіх адносінах - і па ўзросце, і па колькасці гадоў на службе, і па жыццёвым вопыце. На эфектыўнасці службовай дзейнасці такая сітуацыя адлюстроўваецца па-рознаму: з аднаго боку, некаторым супрацоўнікам, як і многім сучасным маладым людзям, няпроста наладзіць камунікацыю, усталяваць даверлівыя, жывыя, нязмушаныя зносіны, знайсці падыход да чалавека і дасягнуць узаемаразумення з ім, але ў той жа час супрацоўнікі з ліку прадстаўнікоў новых пакаленняў добра разумеюць светапогляд сучаснай моладзі, арыентуюцца ў яе інтарэсах, захапленнях,"- так характарызаваў калектыў Талачынскага РАУС яго ранейшы кіраўнік Юрый Барысаў.
Дарэчы, ён сам прабыў на гэтай пасадзе крыху больш за год (быў прызначаны кіраваць Талачынскім РАУС у снежні 2023г.), пра яго далейшы прафесійны лёс не паведамляецца.