18:00

+9

3 м/с

994 гПа

21:00

+8

3 м/с

994 гПа

00:00

+8

3 м/с

995 гПа

03:00

+7

4 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

994 гПа

Орша, Эканоміка

Талачын чакае замежных рабочых?

28.03.2025 20:29

755 праглядаў, 0 каментароў

Для замежнікаў і грамадзян Беларусі пройдзе электронны кірмаш вакансій Талачынскага раёна. Раней, здаецца, такога не было.

У найбліжэйшы панядзелак, 31 сакавіка, у інтэрнэце пройдзе кірмаш вакансій Талачынскага раёна. Ён прыцягнуў увагу Orsha.eu сваёй мэтавай аўдыторыяй. Запрашаюць грамадзян Беларусі, якія не заняты ў эканоміцы, а таксама замежнікаў, што маюць дазвол на пастаяннае пражыванне ў нашай краіне. Акрамя таго, гэты кірмаш прызначаны для людзей, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.

Пакуль толькі дзве арганізацыі размясцілі на старонцы кірмашу свае вакансіі. "Талачынскі Элеватар-Агра" шукае кіроўцу аўтамабіля, аператара працэсу апрацоўкі збожжа, праграміста і трактарыста. А "Катпрамбуд" (Коханава) запрашае на працу толькі кіроўцу аўтамабіля.

Падчас правядзення кірмашу могуць з’явіцца новыя прапановы.

Дарэчы, у 2024 годзе на працу ў Беларусь прыехалі 33,8 тыс. гастарбайтараў. Гэта ў 2,5 разы больш, чым годам раней. На першым месцы - туркмены: 16,3 тыс. чалавек за год, а гэта ў 8 разоў больш у параўнанні з 2023 годам.

Далей ідуць расіяне (4,1 тыс. чалавек), кітайцы (2,8 тыс.), украінцы (2,5 тыс.) і ўзбекі (2 тыс.).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Талачын чакае замежных рабочых?

Для замежнікаў і грамадзян Беларусі пройдзе электронны кірмаш вакансій Талачынскага раёна. Раней, здаецца, такога не было.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение