18:00

+3

7 м/с

985 гПа

21:00

+2

6 м/с

988 гПа

00:00

+1

3 м/с

989 гПа

03:00

-0

3 м/с

990 гПа

06:00

-1

3 м/с

991 гПа

Орша, Грамадства

Падатак на сабак не паменшылі

14.03.2025 16:00

49 праглядаў, 0 каментароў

Падатак за валоданне сабакамі на 2025 год устанавіў Талачынскі райсавет. Па законе ён меў права зрабіць яго меншым.

Гэты падатак плацяць мясцовыя жыхары за сваіх гадаванцаў ад трох месяцаў і старэйшых. Плаціць трэба раз на квартал — гэта значыць раз у тры месяцы.

Талачынскія дэпутаты вырашылі, што ў гэтым раёне падатак будзе такога памеру, як гэта пазначана ў Падатковым кодэксе, хоць яны мелі правы яго зменшыць, праўда, не больш як у 2 разы.

Таму стаўка атрымліваецца такая:

  • 63 рублі — за сабак, уключаных у пералік патэнцыйна небяспечных парод;
  • 13 — за ўсіх астатніх.

Да патэнцыйна небяспечных парод у Беларусі адносяцца: айну, акабаш, амерыканскі пітбультэр’ер, амерыканскі стафардшырскі тэр’ер, анаталійскі карабаш, англійскі мастыф, бельгійскі мастыф, бардоскі дог, бульмастыф, бультэр’ер, усходнееўрапейская аўчарка, горскі ганчак, грэцкая аўчарка, даберман Уладэка Рошыны, даберман-пінчар, ірландскі ваўкадаў, каўказская аўчарка, канарскі сабака (перо дэ прэса канарыё), кангал, капе-норса, кенгуровы сабака, карэльскі мядзведжы сабака, лангедокскі пастуховы сабака, леапардавы ганчак, марэма (марэмаанха-абруцкі пастуховы сабака), мальёрскі бульдог (тэра дэ мальёркін), маскоўская вартаўнічая, нямецкая аўчарка, нямецкі дог, аўчарка Даўфмана, рызеншнаўцэр, ратвейлер, румынская аўчарка, сярэднеазіяцкая аўчарка, супердог і яго мешанка з майконгам, тоса-іну (японскі байцоўскі сабака), філа бразільера, чорны тэр’ер, шарпей (кітайскі байцоўскі сабака), паўднёва-руская аўчарка.

Ад падатку вызваляюцца:

  • Інваліды, якія валодаюць сабакам-павадыром;
  • Інваліды I і II групы;
  • Інваліды III групы - у дачыненні да аднаго сабакі;
  • Людзі, якія дасягнулі пенсійнага веку або маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага веку, - у дачыненні да аднаго сабакі.

У 2017 годзе паведамлялася, што гэты падатак у маштабах усёй Беларусі прыносіў у мясцовыя бюджэты больш за паўмільёна долараў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Падатак на сабак не паменшылі

Падатак за валоданне сабакамі на 2025 год устанавіў Талачынскі райсавет. Па законе ён меў права зрабіць яго меншым.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение