00:00

+0

2 м/с

992 гПа

03:00

-0

3 м/с

992 гПа

06:00

-0

3 м/с

992 гПа

09:00

+5

4 м/с

993 гПа

12:00

+8

5 м/с

993 гПа

Орша, Грамадства

У Воршы змяніўся начальнік міліцыі

08.05.2025 17:00

120 праглядаў, 0 каментароў

У горадзе ўжо трэцяя змена кіраўніка міліцыі ад 2020 году.

Дзмітрый Барадаўка, які ўзначальваў Управу ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкаму, пайшоў на павышэнне. Змены пацвердзілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, дзе цяпер будзе працаваць Барадаўка. Былога кіраўніка аршанскай міліцыі перавялі ў Віцебск на пасаду першага намесніка абласной УУС Максіма Суботы. Папярэдні намеснік пайшоў на пенсію.

42-гадовы палкоўнік Барадаўка ачоліў міліцыю грамадскай бяспекі. У Воршы ён працаваў нядоўга — з 17 красавіка 2024 году. Ды і прызначэнне Барадаўка атрымаў «пажарнае». Рэч у тым, што тады міліцэйскае кіраўніцтва два месяцы шукала чалавека на вакантную пасаду ў Аршанскім УУС.

У Воршу Барадаўку прызначаў генерал-маёр Андрэй Любімаў, які тады кіраваў УУС Віцебскага аблвыканкаму. Так знайшлі чалавека на пасаду, якая раптоўна вызвалілася пасля смерці Сяргея Барвянкова.

4 лютага 2024 году былы кіраўнік міліцыі Талачына, які затым узначаліў міліцыю ў Воршы, раптоўна памёр на працоўным месцы ў пачатку дня. Менавіта пры Барвянкове ў горадзе праходзілі масавыя рэпрэсіі супраць нязгодных з палітыкай Лукашэнкі.

Такім чынам, Барадаўка, які раней узначальваў міліцыю ў Чашніках, Лепелі і Кастрычніцкім раёне Віцебску, пайшоў на павышэнне ў абласны цэнтр, адпрацаваўшы ў Воршы меней за 13 месяцаў.

На сайце Аршанскага райвыканкаму змены пакуль не зафіксаваныя. Аднак, паводле нашай інфармацыі, палкоўнік Барадаўка ўжо пакінуў свой працоўны кабінет. Замест яго плануецца кандыдат з Віцебску, але прызначэння яшчэ не адбылося.

Так ці іначай, Ворша атрымае ўжо трэцяга начальніка міліцыі за апошнія гады. Калі Барвянкову ўдалося адпрацаваць некалькі гадоў, тады Барадаўка надоўга не затрымаўся, і цяпер чарговыя змены.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: У Воршы змяніўся начальнік міліцыі

У горадзе ўжо трэцяя змена кіраўніка міліцыі ад 2020 году.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение