21:00

+10

4 м/с

990 гПа

00:00

+7

4 м/с

990 гПа

03:00

+3

3 м/с

989 гПа

06:00

+3

2 м/с

989 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

Орша, Здарэнні

Падманулі з пасведчаннем

06.05.2025 11:46

118 праглядаў, 0 каментароў

Жыхарка Oршы збіралася ўсіх падмануць, купіўшы падробленае пасведчанне кіроўцы. Але падманулі яе

Аршанка сустрэла ў Telegram прапанову купіць правы кіроўцы без праходжання навучання і здачы экзаменаў.

Жанчына звязалася з" прадаўцом", які паабяцаў вырабіць пасведчанне кіроўцы ўсяго толькі за 1950 рублёў, але па перадаплаце. Грошы былі паспяхова пераведзеныя, але абяцанае пасведчанне жыхарка Воршы так і не атрымала.

Усведамляючы, што давядзецца расказаць пра жаданне падмануць ДАІ, аршанка спачатку не наважвалася звярнуцца ў органы міліцыі. Але страчаных грошай было шкада, і заява ў Аршанскі РАУС была напісана.

Цяпер супрацоўнікі міліцыі шукаюць "прадаўца" -махляра. Але ў дадзеным выпадку яшчэ пытанне, хто вінаваты больш: ашуканец з Telegram ці жанчына, якая вырашыла купіць падробленае пасведчанне без навучання ў аўташколе і здачы тэарэтычнага і практычнага экзаменаў у ДАІ. Яна была гатовая сесці за руль, не падумаўшы аб небяспецы, якой падвяргае сябе і навакольных няўмелы кіроўца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падманулі з пасведчаннем

Жыхарка Oршы збіралася ўсіх падмануць, купіўшы падробленае пасведчанне кіроўцы. Але падманулі яе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение