Тады як у пошуках працы ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Дубровенскага раёвыканкама звярнуліся 581 чалавек. «Садзейнічанне ў працаўладкаванні» было аказана 510 грамадзянам", — адзначалася ў справаздачы на пасяджэнні органа мясцовай улады. Але не зразумела: ці 510 чалавек атрымалі працу, ці ім толькі прапанавалі вакансіі.
Што да вакансій, то амаль 60% заявак у службе занятасці ў мінулым годзе пакінулі прадпрыемствы сельскагаспадарчай прамысловасці. Але ўсяго адна сям’я беспрацоўных пагадзілася пераехаць у сельскую мясцовасць на ўмовах забеспячэння працай.
У раёне бракуе аператараў машыннага даення, ветэрынарных урачоў, заатэхнікаў, аграномаў ( не толькі шэраговых, але і галоўных). Але толькі 45 вакансій у мінулым годзе былі абвешчаны з прадастаўленнем жытла.
Колькасць вакансій у раёне расце, але колькасць працоўных рук — наадварот. Насельніцтва на Дубровеншчыне старэе, а моладзь заставацца ў дэпрэсіўным раёне не збіраецца. У канцы 2024 года ў Дубровенскім раёне колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы, складала 5464 человек, з іх толькі 1 700 — у сельскай гаспадарцы. Колькасць тых, хто працуе, складае менш за 50% ад агульнай колькасці жыхароў раёна (12 986 на 1 студзеня 2025 года).