09:00

+7

4 м/с

992 гПа

12:00

+8

6 м/с

992 гПа

15:00

+8

5 м/с

993 гПа

18:00

+8

3 м/с

994 гПа

21:00

+7

3 м/с

995 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Замест індычак — куры

24.03.2025 14:01

1091 прагляд, 0 каментароў

У Дубровенскім раёне практычна правалілі буйны інвестпраект. І цяпер яго «пераарыентуюць»

У 2022 г. на ўсю Беларусь гучна абвяшчалі, што на Дубровеншчыне вось-вось пачнуць вырошчваць індычак на мяса. Аднак пра правал гэтай ідэі - поўнае маўчанне.

Што здарылася?

Яшчэ ў 1989 годзе каля вёскі Шабаны Дубровенскага раёна на прамысловай пляцоўцы плошчай 20 га распачаў працу буйны свінагадоўчы комплекс, разлічаны на 24 тысячы галоў. Ен паспяхова працаваў да 2014 года, але эпідэмія афрыканскай чумы падкасіла вытворчасць - свіней парэзалі. У Віцебскім аблвыканкаме пастанавілі, што вытворчасць варта перапрафіліраваць. Ферму, якая раней належала аршанскаму мясакамбінату, перадалі аршанскай птушкафабрыцы - каб вырошчваць індычак.

Амбітны праект, анансаваны ў 2022 годзе, запатрабаваў значных фінансавых укладанняў. І два гады запар жыхарам Дубровеншчыны абяцалі рабочыя месцы, а рэгіёну - вялікія прыбыткі. “Новая фабрика рассчитана более чем на 100-тысячное поголовье, она сможет ежегодно поставлять потребителям свыше 5 тысяч тонн мяса. - яшчэ ў красавіку мінулага года пісала газета “Беларусь сегодня”. -- Под реализацию проекта по указу Президента предприятию были выделены бюджетные займы и спонсорские деньги из прибыли банков. Солидную сумму из собственных оборотных средств в дело вложила, конечно же, и сама фабрика”.

І раптам хвалебныя артыкулы на гэтую тэму выходзіць перасталі.

Чаму? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці на сайце Дубровенскага райвыканкама. Там з’явілася “Папярэдняе інфармаванне аб планаванай гаспадарчай дзейнасці на вытворчай пляцоўцы каля вёскі Шабаны”. Гэтую дзейнасць, як высветляецца, хоча праводзіць ААТ «Смолевичи Бройлер», якому пра загадкавых акалічнасцях перадала сваю ўласнасць аршанская птушкафабрыка. Новы ўласнік плануе гадаваць ужо не індычак, а а курэй плюс вытворчасць яек як спадарожнага прадукту.

Пытанне пра перспектывы новай вытворчасці мусіць быць вырашана да ліпеня гэтага года. Дубровенцам зноў абяцаюць працоўныя месцы і вялікія прыбыткі: “Проект разработан по мировым технологиям, адаптированным к условиям Беларуси. Применение современных технологий позволит обеспечить оптимальные условия содержания и повышение продуктивности птицы”.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Замест індычак — куры

У Дубровенскім раёне практычна правалілі буйны інвестпраект. І цяпер яго «пераарыентуюць»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение