Белстат апублікаваў звесткі пра колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы. Апошнія лічбы - за студзень 2025 года. Іх можна параўнаць са звесткамі за студзень 2024 года. Так мы і зрабілі. У нашу выбарку трапілі раёны, пра якія мы пішам: Аршанскі, Талачынскі, Сенненскі, Лёзненскі, Дубровенскі, Шклоўскі, Горацкі і Круглянскі.
Як відаць з сабраных лічбаў, у студзені 2024 года ў эканоміцы гэтых раёнаў было занята 120 тыс. чалавек, але ўжо праз год стала толькі крыху больш за 118 тыс. чалавек. Мінус 1816 чалавек за адзін год! Куды яны маглі знікнуць? Напрыклад, маглі звольніцца з розных прычын ці выйсці на пенсію. Гэта зразумела. Але зразумела і іншае - на іх месца працаваць ніхто не прыйшоў.