У найбліжэйшы панядзелак 24 сакавіка пройдзе электронны кірмаш вакансій Дубровенскага раёна. На ім можна пабываць з 10-00 па 11-00 анлайн па спасылцы e-vacancy.by/markets/4440/.
У гэты час можна будзе азнаёміцца з працоўнымі месцамі, умовамі працы, задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць кансультацыю ці запрашэнне на сумоўе.
Цяпер на старонцы кірмашу пакуль толькі адна арганізацыя размясціла інфармацыю аб вакансіях. Гэта ТАА "Анаграцыя сэрвіс". Ёй патрэбны ветэрынарныя лекары. Ёсць магчымасць уладкаваць на працу адразу трох чалавек.
Бліжэй да дня кірмашу, а таксама ў дзень правядзення кірмашу могуць з'явіцца іншыя прапановы ад іншых наймальнікаў.