Дзіцячая ланцужковая карусель мае назву «Изумруд», яна не выкарыстоўваецца ўжо шмат гадоў, і нават год вырабу атракцыёна не вядомы. Ён з’яўляецца арыштаванай за пазыкі маёмасцю Круглянскай перасоўнай механізаванай калоны № 266.
Мяркуючы по фотаздымках на сайце электроннай гандлёвай пляцоўкі «БелЮрЗабеспячэнне», карусель разабраная на часткі, істотна паржавела і наўрад ці прыдатная да выкарыстання. Кошт «Изумруда» складае 1520 рублёў.
На аўкцыён, які мае адбыцца 27 сакавіка, карусель выстаўлена ўжо другі раз . Сёлета ў студзені яе прапаноўвалі набыць за 2 280 рублёў, але ахвотных не знайшлося.