У 2023 годзе чысты прыбытак арганізацый Сенненскага раёна быў больш за 5 млн руб. Праз год – па выніках 2024-га – зафіксаваны чыстыя страты на суму больш за 1 млн руб. Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.
Пратэрмінаваная запазычанасць дасягнула 29 млн руб., плюс па крэдытах і пазыках – яшчэ 6 млн.
Прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў раёне ў 2024-м не зафіксавана, а ў 2023-м іх было каля 6 000 долараў.
Цікава, што пры гэтым сярэдняя зарплата ў студзені 2025 года вырасла з 1394,8 руб. да 1691,7 руб., а колькасць афіцыйных беспрацоўных зменшылася да 7 чалавек на ўвесь раён.