Таксама вырасла і пратэрмінаваная запазычанасць па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні на 255 тыс. руб. за год.
Пры гэтым у раёне зніклі стратныя прадпрыемствы: у 2023 годзе іх было 6%, а ў 2024 - нуль, а чысты прыбытак вырас больш чым у 3 разы: быў крыху больш за 3 млн, а стаў амаль 11 млн.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у невялікім Лёзненскім раёне сярэдні заробак у студзені 2025 года дасягнуў 1702,5 руб. (+350 руб. за год).
Яшчэ тут адзначаўся будаўнічы бум: у студзені 2025 года ўвялі ў эксплуатацыю 292 квадратныя метры жылых дамоў (годам раней было 66), а яшчэ ў сельскай мясцовасці - 221 (год таму - 3).