Нагадаем, падчас нядаўняга візіту ў Копысь Аляксандр Лукашэнка выказаў захаплення мясцовай пякарняй, адчыненай пасля рэканструкцыі ў сёлета ў студзені. Ен сказаў таксама, што неабходна развіваць падобную вытворчасць у іншых малых мястэчках. Багушэўск якраз да такіх і адносіцца.
Свайго хлеба ў гарадскім пасёлку даўно няма. Хаця раней тут была свая пякарня, якая выпускала
Няма ахвотных і на яшчэ адзін аб’ект падобнага профілю: краму-пекарню, якая належыць Віцебскаму камбінату хлебапрадуктаў. На сайце прадпремства яна згадваецца ў якасці аб’екта, які не эксплуатуецца.
Пажаданне «адчыняць пякарні па ўсёй Беларусі» выглядае не рэалістычным найперш таму, што развіццё Копысі ( як радзімы Аляксандра Лукашэнкі) дзяржава штогод падтрымлівае грашовымі ўліваннямі. Іншым населеным пунктам такой увагі не дастаецца.