"Аперацыя" праводзілася ноччу: супрацоўнік прыехаў да малочна-таварнага комплексу на асабістым аўтамабілі і з запасам мяшкоў, у якія насыпаў камбікорм. Выкрадзенае ён перанёс у машыну, разлічваючы ўсё бесперашкодна вывезці і выкарыстоўваць для асабістых патрэбаў.
Аднак перамяшчэння работніка ў няўрочны час прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў міліцыі. У машыне 51-гадовага мужчыны было выяўлена больш за 10 мяшкоў з камбікормам.
Дзяржаўная маёмасць вернута сельгаспрадпрыемству. Выкрадальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.