У Шклоўскім раёне інспектары ДАІ затрымалі 67-гадовага мужчыну на мотаблоку. Яго праверылі і выявілі ў выдыханым ім паветры 1,7 праміле алкаголю. Гэта лічыцца цяжкім ап'яненнем.
Мужчыну давядзецца заплаціць штраф – 8 400 рублёў. Таксама яго пазбавілі права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.
У Горацкім раёне затрымалі 46-гадовага кіроўцу міні-трактара. У яго было 0,56 праміле. Меншае ап'яненне – меншае пакаранне: штраф – 4 200 рублёў, пазбаўленне правоў на 3 гады.
Дарэчы, да 30 красавіка ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю "П'янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе!"