Футбалісты «Воршы» правялі няроўны паядынак у Асіповічах, у якім і безнадзейна саступалі, і ледзь не ўратаваліся, але ўрэшце прапусцілі яшчэ. Як і ў сустрэчы з «Лідай», аршанцы павялічылі тэмп і дакладнасць толькі пасля таго, як ужо адставалі ад спадужніка на тры мячы. «Асіповічы», якія да сустрэчы з аршанцамі набралі толькі 2 пункты, дзейнічалі ўпэўнена і маглі весці нават з большым лікам, але аднойчы прабілі ў слупок брамы аршанцаў, а яшчэ ў адным эпізодзе брыгада арбітраў не залічыла гол праз становішча па-за гульнёй.
На 68-й з 11-метровага, і на 69-й з гульні дубль аформіў паўабаронца аршанцаў Дзмітрый Тамэла. Калі бы блакітна-чорным пашчасціла болей, яны б загналі і трэці, але ўдар таго ж Тамэлы пайшоў побач з створам. А неўзабаве асіпаўчане злавілі аршанцаў на контратацы і загналі чацверты гол.
Перамога «Асіповічаў» 4:2, і «Ворша», маючы толькі 3 пункты ў 5 падынках, апускаецца на перадапошняе месца ў табліцы.