У Горацкім раёне міліцыя раскрыла буйны крадзеж дызельнага паліва. Бацька і сын, якія працавалі механізатарамі на сельгаспрадпрыемстве, злівалі паліва з трактароў. Частку дызелю яны планавалі прадаць, а частку выкарыстаць для сваіх патрэб у асабістай гаспадарцы.
Суму шкоды ацанілі прыкладна ў 1200 рублёў. Прадпрыемству вярнулі толькі частку таго, што на самой справе было скрадзена.
Супраць абодвух мужчын распачалі крымінальныя справы. Цяпер ім пагражае пакаранне.
Orsha.eu склаў рэйтынг самых буйных крадзяжоў паліва ў нашым рэгіёне, пра якія мы пісалі ў 2025 годзе:
- 11 красавіка, Горацкі раён – 540 літраў.
- 26 сакавіка, горад Горкі – 310 літраў.
- 2 красавіка, Аршанскі раён – 60 літраў.
- 4 красавіка, Лёзненскі раён – 60 літраў.
- 5 красавіка, Лёзненскі раён – 40 літраў.