00:00

+10

3 м/с

981 гПа

03:00

+8

3 м/с

981 гПа

06:00

+9

2 м/с

980 гПа

09:00

+11

4 м/с

978 гПа

12:00

+12

6 м/с

976 гПа

Орша, Палітыка

Двойчы «экстрэміст»

02.05.2025 14:55

269 праглядаў, 0 каментароў

Ураджэнец Оршы Дзмітрый Карняенка прызнаны ўдзельнікам ўжо другога «экстрэмісцкага фармавання»

Паводле «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», абноўленага 30 красавіка на сайце МУС, Дзмітрый Карняенка ўваходзіць у склад “экстрэмісцкага фармавання” пад назвай “Народный дэпутат”.

Гэта віцебская ініцыятыва, якая займаецца аналізам дзейнасці мясцовых дэпутатаў і чыноўнікаў, выкрывючы недахопы ў іхнай працы. Найхутчэй, Дзмітрыя Карняенку”далучылі” да “фармавання” з нагоды ягонага ўдзелу ў гутарках на YouTube-канале “НарДеп”. Гэты канал таксама фігуруе ў “экстрэмісцкім” пераліку на сайце ведамства.

Рашэнне прызнаць ініцыятыву “Народный дэпутат” “экстрэмісцкім фармаваннем” прыняў 21 красавіка КДБ Беларусі.

У пачатку месяца КДБ пастанавіў лічыць “экстрэмісцкім фармаваннем” праект «Хрысціянская візія». У ліку ўдзельнікаў таксама фігуравала імя Дзмітрыя Карняенкі. Ураджэнец Оршы ўжо некалькі год жыве ў вымушанай эміграцыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Двойчы «экстрэміст»

Ураджэнец Оршы Дзмітрый Карняенка прызнаны ўдзельнікам ўжо другога «экстрэмісцкага фармавання»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение