06:00

+2

7 м/с

986 гПа

09:00

+2

8 м/с

985 гПа

12:00

+3

8 м/с

985 гПа

15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

Орша, Палітыка

Тры суды за «экстрэмізм»

28.02.2025 07:30

849 праглядаў, 0 каментароў

27 лютага ў Оршы трох чалавек судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» у сацыяльных сетках

Усе тры суды правяла суддзя Юлія Вяршыніна. Прычым на разбіральніцтва пратакола, складзенага па ч.2 арт.19.11 КаАП на Васіля Шыцікава, ёй хапіла менш за 15 хвілін. Судовы працэс над ім распачаўся ў 11.00, а наступны суд - над Васілём Парфененкам - быў прызначаны на 11.15.

Імя трэцяга падсуднага - Аляксей Сукорскі. 9 лютага яго ўжо судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Тады яго справу таксама разбірала суддзя Юлія Вяршыніна.

Аляксей Сукорскі вядомы ў асяродку аршанскіх футбольных фанатаў. Пад увагу сілавых структур хлопец трапіў яшчэ ў 2018 годзе. Тады падставай для судовага разбору стаўся інцыдэнт, які здарыўся на аршанскім стадыёне падчас матчу паміж футбольнымі камандамі Оршы і Ліды. Дзяжурныя міліцыянты заўважылі на шапцы Аляксея Сукорскага нашыўку з надпісам «A.C.A.B.». Яны вырашылі, што гэтая абрэвіятура — скарочаны абразлівы выраз на адрас «калег» («All Cops Are Bastards» у перакладзе азначае «Усе копы — вырадкі»). Аляксея Сукорскага затрымалі. У яго дома правялі ператрус, а потым судзілі. У выніку хлопец двое сутак правёў пад вартай, а судовы разбор скончыўся штрафам за непадпарадкаванне міліцыянтам – яны сцвярджалі, што падчас затрымання Сукорскі хацеў ад іх уцячы.

Чым скончыліся ўчорашнія суды за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, пакуль не вядома. Санкцыі артыкула 19.11 КаАП прадугледжваюць у якасці пакарання і штрафы, і - што часцей прымяняецца апошнім часам - арышты на “суткі”.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Тры суды за «экстрэмізм»

27 лютага ў Оршы трох чалавек судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» у сацыяльных сетках

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение