09:00

+2

8 м/с

985 гПа

12:00

+2

8 м/с

985 гПа

15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

10 м/с

982 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Яна не змагла выйсці сама

03.03.2025 18:15

188 праглядаў, 0 каментароў

Падрабязнасці трагедыі ў Смалянах

Мы пісалі, што ўчора — 2 сакавіка — вечарам у Смалянах адбылася трагедыя — на пажары загінула 87-гадовая жанчына. Для звычайных зводак гэта проста чарговае здарэнне, для статыстыкі гэта толькі яшчэ +1. Але, калі ведаць сітуацыю, то разумееш: адбылася сапраўдная трагедыя.

Бабуля, пра якую ідзе гаворка, пражыла ў Смалянах усё сваё жыццё. Жыла ў добрым, дагледжаным доміку прама ў цэнтры пасёлка, каля касцёла. Кожны турыст, які бываў у Смалянах, не мог не прайсці міма яе дома. Ён быў пафарбаваны ў ярка-жоўты колер і адразу вылучаўся на фоне маркотных зімова-вясновых пейзажаў.

Жанчына старанна даглядала сваё жыллё, хоць у яе пачало рэзка падаць зрок. А ў апошнія гады яна не бачыла практычна зусім і не магла сама сябе абслугоўваць.

Бабуля не была адзінокай-яна нарадзіла і выгадавала двух сыноў. Адзін з іх жыў асобна, на суседняй вуліцы, другі-разам з састарэлай маці. Меркавалася, што ён ёй дапамагае. Але часта бывала наадварот.

Як невідушчая бабулька-мама магла дапамагаць сыну? Ды сваёй пенсіяй! Нажаль, мужчына быў не надта ўдачлівым: меў судзімасць, і, як той казаў, «злоўжываў алкаголем» ды нават паспеў пабываць на прымусовым лячэнні. Але, відавочна, да маці прыслухоўваўся. Бо дом, па яе просьбе, даглядаць дапамагаў. Яшчэ і агарод маці з сынам абслугоўвалі.

Тым злашчасным вечарам 2 сакавіка сын сышоў на некалькі гадзін, а бездапаможная маці засталася адна. У гэты час суседзі і заўважылі агонь на верандзе. Менавіта там знаходзіўся адзіны выхад з дому. Таму нават калі б 87-гадовая жанчына і зразумела, што пачаўся пажар, то наўрад ці б магла выратавацца - выхад быў ужо заблакаваны агнём. Выбрацца іншым спосабам невідушчая, слабая жанчына ніяк не магла.

Ратавальнікі прыехалі на месца пажару толькі хвілін праз 30. Справа ў тым, што некалькі гадоў таму пажарную частку ў саміх Смалянах расфармавалі. Таму машыны МНС ехалі з Оршы - з раёна Заходняй. Пакуль ратавальнікі дабіраліся за амаль 30 км да месца здарэння , агонь распаўсюдзіўся з веранды на ўвесь дом. Калі стала вядома, што гаспадыня заставалася ўнутры, ужо было зразумела: з-за слепаты выратавацца яна проста не магла. Гэта і пацвердзілі работнікі МНС, калі змаглі ўвайсці ў дом. У адным з пакояў яны знайшлі абгарэлае цела жанчыны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Яна не змагла выйсці сама

Падрабязнасці трагедыі ў Смалянах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение