Заўважыўшы полымя ў акне дома па вуліцы Якубоўскага, жанчына тут жа патэлефанавала ў МНС, яе званок быў зафіксаваны ў 22.36. Ратавальнікі выехалі неадкладна.
Дзякуючы пільнасці і неабыякавасці мясцовай жыхаркі быў выратаваны чалавек: у задымленым пакоі на ложку супрацоўнікі МНС знайшлі гаспадара дома — мужчыну 1965 года нараджэння. Яго вывелі на свежае паветра і выклікалі хуткую дапамогу. Пасля агляду медыкамі высветлілася, што мужчына не пацярпеў. Але знаходжанне ў эпіцэнтры ўзгарання магло каштаваць яму жыцця, калі б дапамога не падаспела своечасова.
Пажар аператыўна патушылі, пацярпела толькі ўнутраная маёмасць дома. Спецыялісты не выключаюць, што прычынай магла стаць неасцярожнасць гаспадара пры курэнні.Вядома, што ён стаіць на ўліку як асоба, што злоўжывае спіртнымі напоямі. Па словах суседзяў, тым вечарам, калі здарыўся пажар, яго таксама бачылі ў нецвярозым стане.