Гэта значыць у Аршанскім, Дубровенскім, Талачынскім, Сенненскім, Лёзненскім, Горацкім, Шклоўскім і Круглянскім.
Там дазволена заходзіць і заязджаць у лясы, збіраць грыбы або проста шпацыраваць.
Яшчэ тыдзень таму ў нашым рэгіёне дзейнічаў высокі клас пажарнай небяспекі, але з пераменай надвор’я забарону знялі.
Orsha.eu пастаянна маніторыць карту Мінлясгаса, дзе змяшчаецца інфармацыя пра сітуацыю з лясамі ў Беларусі. Яна абнаўляецца штодня. Як бачыце, большасць раёнаў Беларусі на ёй пазначаныя зялёным колерам – ніякіх забаронаў.