21:00

+14

3 м/с

991 гПа

00:00

+13

8 м/с

988 гПа

03:00

+10

6 м/с

986 гПа

06:00

+6

6 м/с

985 гПа

09:00

+5

7 м/с

986 гПа

Рэгіён, Грамадства

Што ёсць у Сянно для «дзелавога турызму»

30.04.2025 14:05

100 праглядаў, 0 каментароў

Сенненскі райвыканкам пералічыў выгоды, якімі могуць скарыстацца ўдзельнікі перамоваў і афіцыйных сустрэч

Для пачатку акрэслім, што такое “дзелавы турызм”. Гэта галіна турыстычнай індустрыі, закліканая забяспечыць арганізацыю дзелавых сустрэчаў, перамоў і гд.

Сенненскія ўлады прапануюць арэндаваць з гэтай мэтай дзве канферэнцзалы ў самім будынку райвыканкама ( на 130 месцаў з відэапраектарам і мікрафонамі і на 40 месцаў з вялікім тэлевізарам). Яшчэ ахвотным прапанавана выкарыстаць залу Сенненскай школы мастацтваў (120 месцаў плюс раяль) і залу Сенненскага раённага дома культуры (246 месцаў, у наяўнасці відэапраектар і мікрафоны).

У параўнанні з вялікай умяшчальнасцю залаў уражваюць вельмі сціплыя магчымасці мясцовага гатэля: усяго 27 ложкаў (18 нумароў), дзе прапанавана размясціцца заезджым бізнесменам.

З арганізацыяй дзелавых абедаў таксама варыянтаў усяго 2: рэстарацыя “Акропаль” і кавярня -пельменная “Лепім самі”.

Уявіць сабе турыстаў, якія хочуць правесці дзелавыя перамовы менавіта ў Сянно, дастаткова складана: у раёне няма буйных прамысловых прадпрыемстваў, а 8 сельскагаспадарчых ААТ цяжка назваць паспяховымі. Інвестыцый замежнага капіталу ў 2024-м годзе не было зусім, у 2023-м іх было ўсяго каля 6 тысяч долараў. У 2023 годзе чысты прыбытак у эканоміцы раёна склаў больш за 5 мільёнаў рублёў, а ў 2024 -м - зафіксаваны "мінус" на суму больш за 1 мільён рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што ёсць у Сянно для «дзелавога турызму»

Сенненскі райвыканкам пералічыў выгоды, якімі могуць скарыстацца ўдзельнікі перамоваў і афіцыйных сустрэч

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение