Да продажу прапануецца будынак механічнай майстэрні плошчай 1270 кв.м. па адрасе вул. Уладзіміра Леніна, 160 л. ён належыць Аршанскаму мэблеваму прадпрыемству ПВГУП «віп-стыль-мэбля», заснаванаму ў 2009 годзе. Аднак 15-гадовая гісторыя прадпрыемства скончылася сумна --ліквідацыяй і вымушаным распродажам маёмасці.
Аднапавярховы будынак механічнай майстэрні можна купіць за 272 тысячы бел.рубелёў. Але гэта пачатковы кошт аўкцыёну, які адбудзецца 20 траўня. Ахвотным набыць маёмасць прадпрыемства, якое займалася продажам мэблі, прапануецца ўзяць у арэнду зямельны ўчастак, на якім размешчана майстэрня.