Днём 29 красавіка недалёка ад Барысава адбылася надзвычайная сітуацыя, з-за якой на некалькі гадзін быў парушаны рух цягнікоў.
Каля 15:00 на 668-м кіламетры чыгуначнага перагону Навасыды–Барысаў аўтамабіль МАЗ з маніпулятарам зачапіў кантактную сетку пры перасячэнні чыгуначнага пераезду. Гэта выклікала сур'ёзныя збоі ў раскладзе.
На месца здарэння аператыўна прыбыла рамонтная брыгада, і пачаліся аднаўленчыя работы.
З-за пашкоджання былі затрыманы некалькі цягнікоў:
-
№864 Мінск–Орша — прыкладна на 2 гадзіны 30 хвілін,
-
№717 Масква–Мінск — на 2 гадзіны 10 хвілін,
-
№6014 Мінск–Орша — на 50 хвілін.
Цягнікі, што ехалі праз перагон Навасыды–Барысаў, пасля інцыдэнту затрымліваліся ад 10 хвілін да амаль дзвюх гадзін.
Да 20:00 Беларуская чыгунка паведаміла, што наступствы надзвычайнай сітуацыі цалкам ліквідаваныя. Рух на электрацязе па першым шляху быў адноўлены яшчэ на працягу дня, а ўвечары — на ўсім перагоне.
Чыгуначнікі адзначылі, што прымаюцца ўсе меры, каб вярнуць цягнікі да звычайнага графіку.
За апошні час гэта не першы інцыдэнт на чыгунцы ў Беларусі. У суботу 26 красавіка Orsha.eu паведамляў, што на станцыі Пагодзіна (горад Горкі) задымілася машыннае аддзяленне дызель-цягніка Орша – Крычаў. У цягніку знаходзілася 260 чалавек, якія эвакуяваліся самастойна.