00:00

+11

8 м/с

988 гПа

03:00

+10

6 м/с

986 гПа

06:00

+6

6 м/с

985 гПа

09:00

+5

7 м/с

986 гПа

12:00

+3

9 м/с

989 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Злодзей прыехаў з Расіі

30.04.2025 15:31

115 праглядаў, 0 каментароў

Жыхар суседняй дзяржавы здзейсніў крадзеж у Лёзненскім раёне

Некалькі месяцаў спатрэбілася работнікам Лёзненскага райаддзела Следчага камітэта, каб знайсці злодзея, які ўзімку скраў ровар у жыхара вёскі Зуі. Пошукі былі абцяжараныя тым, што злодзей быў не мясцовы: 36-гадовы мужчына, які паквапіўся на чужую маёмасць, ужо некалькі год жыў у Расіі, а ў Беларусь прыязжаў толькі час ад часу. У адзін з такіх прыездаў ён і скраў ровар.

Адказваць за крадзеж замежнаму “госцю” давядзецца па беларускім заканадаўстве: яму прад’яўлена абвінавачанне паводле ч.2 арт.205 Крымінальнага Кодэкса (крадзеж з пранікненнем у жытло). Цяпер злодзей знаходзіцца пад вартай у чаканні суду, а скрадзеную маёмасць давялося вярнуць законнаму ўладальніку.

Рознага кшталту злачынствы, а таксама адміністрацыйныя правапарушэнні з удзелам жыхароў Расіі - далёка не рэдкасць у памежным Лёзненскім раёне. Так, сёлета ў лютым у Лёзне быў затрыманы жыхар Смаленска: ён знаходзіўся ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане і адмаўляўся падпарадкоўвацца супрацоўнікам міліцыі. На яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы і пакаралі арыштам на 6 сутак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Злодзей прыехаў з Расіі

Жыхар суседняй дзяржавы здзейсніў крадзеж у Лёзненскім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение