Памяшканне, спецыяльна прыстасаванае для вырошчвання канопляў, 50-гадовы беспрацоўны мужчына абсталяваў у сваім прыватным доме. "Справа" была пастаўлена прафесійна: з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і сістэмай падтрымання клімату.
На момант затрымання, якое праводзілася пры сілавой падтрымцы АМАПу, у жыхара Аршанскага раёна было выяўлена і канфіскавана больш за 2,5 кг марыхуаны.
Супраць затрыманага Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер следчыя правяраюць дачыненне мужчыны да распаўсюджвання забароненых рэчываў на тэрыторыі Віцебскай вобласці.