59-гадовы жыхар Горацкага раёна, які працаваў трактарыстам, з студзеня па сакавік 2025 года рэгулярна зліваў дызель з трактара, замацаванага за ім. У выніку ён прысвоіў 260 літраў. Паліва прадаў знаёмаму. Прадпрыемству быў нанесены ўрон больш як на 570 рублёў.
На судзе абвінавачаны цалкам прызнаў віну, раскаяўся і добраахвотна кампенсаваў шкоду.
Суд прысудзіў яму адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і штраф у памеры 70 базавых велічынь — гэта 2 940 рублёў.
Ягоны 32-гадовага сына асудзілі за такое ж злачынства, але якое пакаранне ён атрымаў — не паведамляецца.
11 красавіка сайт orsha.eu паведамляў, што ў Горацкім раёне бацька і сын злілі з трактароў 540 літраў паліва. Тады ж наш сайт склаў рэйтынг падобных крадзяжоў у нашым рэгіёне:
– 11 красавіка, Горацкі раён — 540 літраў
– 26 сакавіка, горад Горкі — 310 літраў
– 2 красавіка, Аршанскі раён — 60 літраў
– 4 красавіка, Лёзненскі раён — 60 літраў
– 5 красавіка, Лёзненскі раён — 40 літраў