15:00

+11

5 м/с

991 гПа

18:00

+11

4 м/с

990 гПа

21:00

+8

4 м/с

990 гПа

00:00

+5

4 м/с

989 гПа

03:00

+4

2 м/с

989 гПа

Орша, Грамадства

Дзе апынецца Караткевіч?

05.05.2025 12:40

251 прагляд, 0 каментароў

У аршанскім парку «Казачная краіна» зноў запланавана капітальная рэканструкцыя

Працы распачнуцца сёлета ў верасні, пасля закрыцця чарговага летняга сезону. Абяцаюць поўную замену атракцыёнаў і ўстаноўку новых — толькі для дарослых. У парку мяркуюць зрабціць асобныя тэматычныя пляцоўкі МНС і ДАІ, для вывучэння правілаў ПДД у парку хочуць нанесці адмысловую разметку, згодна з якой будзе курсіраваць адмысловы дзіцячы цягнічок. Карацей, перамены адбудуцца глабальныя: па-новаму будуць пракладзеныя забрукаваныя сцяжынкі, зменяцца ландшафтны дызайн і малыя архітэктурныя формы.

Канкрэтных планаў, якім чынам будзе выглядаць дзіцячы парк пасля рэканструкцыі, аршанцам не паказваюць — яе толькі анансавалі .

Якраз гэта і выклікае трывогу. Падчас апошняй рэканструкцыі парка да «Дажынак-2008» быў перанесены помнік Уладзіміра Караткевічу — знакамітаму аршанскаму пісьменніку. Ён быў усталяваны ў 1992 г. на месцы хаты, дзе да вайны жыла сям’я Караткевічаў. Але да «Дажынак» на гэтым месцы вырашылі збудаваць прыбіральню, а помнік перасунулі. Ён апынуўся ў «кампаніі» маламастацкіх бетонных фігурак — герояў казак і мультфільмаў.

Ці плануюць яго пераносіць зноў, і як ён будзе глядзецца ў новым ландшафце — не вядома. Як і тое, ці будзе магчымасць падыйсці да помніка, каб ускласці кветкі. Нагадаем, сёлета 26 лістапада будуць адзначацца 95-я ўгодкі Уладзіміра Караткевіча

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзе апынецца Караткевіч?

У аршанскім парку «Казачная краіна» зноў запланавана капітальная рэканструкцыя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение