21:00

+13

10 м/с

976 гПа

00:00

+10

7 м/с

979 гПа

03:00

+5

6 м/с

980 гПа

06:00

+5

5 м/с

980 гПа

09:00

+8

6 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

Як рэвалюцыянераў не лавілі. Фота

04.05.2025 12:43

128 праглядаў, 0 каментароў

Цікавы гістарычны дакумант з’явіўся ў сеціве

Архіўны дакумант апублікаваны ў адным з тэлеграм-каналаў, прысвечаных гісторыі. Але ён прысвечаны не беларускай гісторыі, таму ягоны адрас не прынцыповы для нашай масавай аўдыторыі, а спецыялісты і самі змогуць знайсці. дакумант датаваны 20 траўня 1904 года. Што ў ім цікавага?

Гэта «Заключэнне» паліцэйскіх, якія разбіралі страшане злачынства: каля мястэчка Мікуліна Аршанскага уезда былі знойдзеныя эсэраўскія ўлёткі. А ў іх тэкст «К деревенской бедноте» Н. Леніна (так, у дакуманце той самы Ленін не В., а Н.). Скрутак улётак знайшоў мясцовы селянін па дарозе праз поле. І перадаў улёткі мясцоваму настаўніку, а той ужо аддаў іх у паліцыю. Улёткі былі знойдзеныя 8 студзеня 1904 года, а разбіральнітцтва ішло да 20 траўня таго ж года. І толькі 20 траўня пракуратура (дарэчы, Кіеўская) пастанавіла спыніць разбіральніцтва па справе, бо вінаватых па справе знайсці не атрымалася.

Вёска Мікуліна — частка Вялікага княства, якая цяпер (з 1919 года) знаходзіцца ў Смаленскай вобласці Расеі. Пра спадчыну ВКЛ тут цяпер нічога не нагадвае, але быў — цяпер знішчаны — Бернардынскі манастыр. У 1904 годзе, калі мясцовая паліцыя расследвала «страшнае злачынства», вёска знаходзілася ў складзе Аршанскага ўезда Магілёўскай губерніі і была сталіцай сваёй воласці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як рэвалюцыянераў не лавілі. Фота

Цікавы гістарычны дакумант з’явіўся ў сеціве

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение