Льнозавод выставілі на электронныя таргі, пачатковы кошт - 714 рублёў.
За гэтую сімвалічную суму можна набыць адміністрацыйна-гаспадарчы будынак, вытворчы корпус, некалькі складаў, кавальню, дзве помпавыя станцыі і пладовы сад.
Аднак усё не так проста: давядзецца весці дзейнасць не менш за шэсць месяцаў, а таксама кампенсаваць выдаткі на афармленне дакументаў - амаль 5000 рублёў.
Пра банкруцтва Коханаўскага льнозавода стала вядома яшчэ ў 2018 годзе, нягледзячы на падтрымку з дзяржаўнага бюджэту.
Таргі прызначаныя на 30 мая.
Дарэчы, гэта не першая спроба прадаць завод сёлета. Orsha.eu пісаў, што ў сакавіку льнозавод прапаноўвалі пакупнікам усяго за 42 рублі. Тады ніхто не купіў за такую цану, а зараз за 700 рублёў купяць?