00:00

+1

5 м/с

999 гПа

03:00

+1

4 м/с

1000 гПа

06:00

+0

3 м/с

1001 гПа

09:00

+2

3 м/с

1003 гПа

12:00

+6

4 м/с

1003 гПа

Орша, Эканоміка

Льнозавод — за адну базавую

04.03.2025 12:12

1881 прагляд, 0 каментароў

У Талачынскім раёне за 42 рублі можна набыць 17 будынкаў зачыненага льнозавода

Гэты комплекс будынкаў месціцца ў вёсцы Зялёны Бор Коханаўскага сельсавета і займае плошчу 6017,3 кв.м. Праўда, будынкі старыя - у асноўным узведзеныя ў канцы 1950-х гадоў.

Прадпрыемства пачала працаваць у 1961годзе, у 1998-м атрымала новы статус - Адкрытае акцыянернае таварыства «Кохановский льнозавод». 21 снежня 2009 года яго “узбуйнілі” - далучылі стратны Талочынскі льнозавод. Але паспяховай супольная праца не была, хаця дзяржава ўкладала ў развіццё льнаводства шалёныя грошы - на паліва, на ўгнаенні, на тэхніку. Але выручкі ад рэалізацыі прадукцыі не хапала, каб разлічыцца за дзяржаўныя пазыкі. 99, 69% акцый прадпрыемства належалі дзяржаве, але наладзіць вытворчасць толкам не здолеў ні адзін дырэктар, якія мяняліся тут “як пальчаткі”.

У выніку Коханаўскі льнозавод паўтарыў сумны лёс іншых прадпрыемстваў галіны: у 2018 годзе было прынята рашэнне прызнаць яго банкрутам. На той момант завод мещ запазычанасць на суму 3 915 464 рублі, тады як уласна маёмасць прадпрыемства каштавала ў два разы меней - толькі 1 909 000 рублёў.

Ясна, што маёмасць былога акцыянернага таварыства спрабавалі прадаць і пераразмеркаваць. Часткова гэта ўдалося, бо прадпраемства паспела закупіць шмат новай сельскагаспадарчай тэхнікі. Яна разышлася найперш. Але дагэтуль незапатрабаванымі застаюцца памяшканні льнозавода, і Талачынскі райвыканкам ўжо некалькі гадоў запар спрабуе іх прадаць, хаця б за мінімальны кошт. Але адна з умоваў для пакупніка - каб памяшканні былі выкарыстаны ў прамысловых мэтах, а рэгіён атрымаў новыя працоўныя месцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Льнозавод — за адну базавую

У Талачынскім раёне за 42 рублі можна набыць 17 будынкаў зачыненага льнозавода

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение