У краме "Бярозка" ў Горках не прыбралі з прылаўкаў кандытарскія вырабы, мясныя паўфабрыкаты, мяса і субпрадукты з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці або захоўвання. Агульная вага - амаль 57 кг, а кошт - каля 540 рублёў.
Асабліва “праславіўся” Цэнтральны ўнівермаг - там не паспелі прадаць 3,5 літра віна коштам каля 41 рубля.
Абодва гэтыя магазіны належаць мясцоваму райпо.
У вёсцы Маслакі Горацкага раёна выявілі непрыдатныя кандытарскія вырабы, пітную ваду і фарш. Хоць вага і сціплая - каля 40 кг, кошт - 232 рублі. І тут вінаватай аказалася райпоўская крама.