09:00

+2

8 м/с

985 гПа

12:00

+2

8 м/с

985 гПа

15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

10 м/с

982 гПа

Орша, Эканоміка

Дарогі дорагі?

03.03.2025 14:45

225 праглядаў, 0 каментароў

Названа сума, якую выдаткуюць на рамонт і ўтрыманне дарог у Аршанскім раёне ў 2025 годзе.

10 млн рублёў плануе выкарыстоўваць на рамонт і ўтрыманне дарог у Аршанскім раёне сёлета філіял ДРБУ № 181 КУП «Віцебскаблдарбуд».

Амаль 8 млн сыдуць на бягучы рамонт, яшчэ каля 2 млн рублёў — на ўтрыманне.

На прадпрыемстве сцвярджаюць, што асвоілі і ўкаранілі сучасную тэхналогію стабілізацыі жвіровых пакрыццяў, калі асфальтагранулят здымаюць і перапрацоўваюць, дадаючы цэмент і эмульсію. Гэта зніжае выдаткі амаль у тры разы. За апошнія пяць гадоў гэтым спосабам адрамантавалі 25 км дарог.

Дык шмат гэта ці мала — 10 млн рублёў на рамонт і ўтрыманне дарог у Аршанскім раёне? На гэтае пытанне Orsha.eu прапануе кожнаму даць свой адказ, прывядзем толькі лічбы ад Міністэрства транспарту і камунікацый:

  • Каб правесці бягучы, гэта значыць ямачны рамонт 1 км дарогі, патрабуецца 350 тыс. руб.
  • На поўную рэканструкцыю, калі з двух палос робяць паўнавартасныя чатыры, — у сярэднім 10 млн руб.
  • Кошт 1 км дарогі першай катэгорыі — 2-3 млн даляраў. Але канчатковыя выдаткі залежаць ад розных чыннікаў.

ДРБУ № 181 адказвае за 767 км аўтамабільных дарог мясцовага значэння. З іх 327 км — з асфальтабетонным пакрыццём. Філіял абслугоўвае 46 мастоў і 820 пагонных метраў водапрапускных труб.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Дарогі дорагі?

Названа сума, якую выдаткуюць на рамонт і ўтрыманне дарог у Аршанскім раёне ў 2025 годзе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение