Гэта ўжо трэцяе павелічэнне колькасці акцыяў за апошні час. 31 кастрычніка мінулага года элеватар выпусціў дадатковых акцыяў на суму больш чым у 70 мільёнаў рублёў. 18 лістапада мінулага года яшчэ больш чым на 73 мільёны. А трэцяга студзеня гэтага года КХП выдаў новых акцыяў яшчэ на больш чым на 77 мільёнаў рублёў.
Кожны такі выпуск новых акцыяў абвальвае кошто акцыяў "старых". Але мера гэтая вымушаная, каб набраць дадатковых сродкаў.
Раней (2015-2016 год) прадпрыемства было адным з самых паспяховых у рэгіёне. У названыя гады камбінат за год зарабляў прыблізна па мільёну даляраў. Але потым чыноўнікі вырашылі за кошт яго падняць стратныя прадпрыемствы і стварылі "Гандлёвы дом Орыс". У выніку іншыя прадпрыемствы гэта не падняло. Сам КХП увагнала ў складаную сітуацыю, а "Орыс" знік не прапрацаваўшы і двух гадоў.