20 лютага беларускі ўрад прыняў пастанову "Аб распараджэнні акцыямі". У ёй гаворыцца аб бясплатнай перадачы каштоўных папер, а разам з імі долей уласнасці, ад адных арганізацый да іншых.
Так 481 349 658 простых (звычайных) акцый «Арэхаўскага ільнозавода» бязвыплатна сыдуць ва ўласнасць дзяржавы, а таксама ў гаспадарчае вядзенне «Аршанскага ільнокамбіната». Гэта адбудзецца да 1 красавіка.
У сваю чаргу "Аршанскі льнокамбінат" аддасць Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці 99 124 акцыі "Белінвестбанка", якія былі ў ягоным гаспадарчым веданні (аператыўным кіраванні).
Таксама ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь перададуць акцыі "Белаграпрамбанка", якія былі на рахунках Дубровенскага, Талачынскага, Чашніцкага і іншых раёнаў.
Навошта гэта робіцца? За тлумачэннем Orsha.eu у хуткім часе звернецца да эксперта. Пасля атрымання каментара, мы апублікуем яго на сайце, сачыце за абнаўленнямі.