09:00

+5

4 м/с

993 гПа

12:00

+6

5 м/с

993 гПа

15:00

+7

5 м/с

993 гПа

18:00

+7

3 м/с

993 гПа

21:00

+3

3 м/с

993 гПа

Орша, Эканоміка

Прадаюць вайсковую базу

18.02.2025 10:47

2285 праглядаў, 0 каментароў

На аўкцыён выстаўлены незвычайны аб’ект, які месціцца ў вёсцы Панізоўе Аршанскага раёна

Паводле дакументаў, лот мае назву «комплекс складскіх памяшканняў». Насамрэч — гэта комплекс збудаванняў былой вайсковай часткі. У склад лота ўвходзяць 11 збудаванняў агульнай плошчай 6059 кв.м. Сярод іх- некалькі складскіх будынкаў, два гаражы, былое караульнае памяшканне, будынак АЗС.

Некаторыя аб’екты здадзены ў арэнду, іншыя патрабуюць істотнага рамонту. Агульная плошча тэрыторыі — 10, 0185 га, яна агароджана бетонным плотам.

Цяпер ўся гэтая маёмасць знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, гаспадар — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Оршавторпласт».

Каштуе былая вайсковая база 210 тысяч долараў. І гэта толькі стартавы кошт: нельга выключаць, што падчас аўкцыёну 25 лютага ён будзе падвышаны. Або наадварот — калі ахвотных набыць гэты лот падчас першага аўкцыёну не знойдзецца.

«Плюсам» для новых гаспадароў можа стаць тое, што вёска Панізоўе месціцца ўсяго за 6 км ад Оршы. Але на сенняшні дзень не зарэгістраванага ніводнага патэнцыйнага ўдзельніка будучых таргоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Прадаюць вайсковую базу

На аўкцыён выстаўлены незвычайны аб’ект, які месціцца ў вёсцы Панізоўе Аршанскага раёна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение