15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

10 м/с

982 гПа

00:00

+2

8 м/с

984 гПа

03:00

+1

6 м/с

987 гПа

Орша, Эканоміка

Дзясяткі людзей патрэбны на завод у Шклове

24.02.2025 21:33

1693 прагляду, 0 каментароў

«Завод газетнай паперы» ў Шклове шукае 30 чалавек на працу. Нядаўна яму дапамагала дзяржава.

Прадпрыемству патрэбны: вядучы спецыяліст, галоўны механік, інжынер-тэхнолаг, інжынер-электрык, машыніст папераробнай (кардонаробнай) машыны (сетачнік), машыніст экскаватара, накатчык, начальнік, начальнік аддзела, начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, начальнік аддзела аховы працы, начальнік цэха, аператар установак і ліній апрацоўкі піламатэрыялаў, рабочы зялёнага будаўніцтва, слесар па рамонут аўтамабіляў, слесар-рамонтнік, сартавальнік матэрыялаў і вырабаў з драўніны, прыбіральнік памяшканняў (вытворчых, службовых), фрэзероўшчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання.

Інфармацыю аб працоўных месцах «Завод газетнай паперы» размясціў на сайце электроннага кірмашу вакансій, які пройдзе для жыхароў Шклоўскага раёна ў сераду 26 лютага. У гэты дзень з 10:00 да 11:00 можна будзе анлайн азнаёміцца ​​з вакансіямі, прапанаванымі ўмовамі працы, а таксама задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.

На кірмаш запрашаюць грамадзян, якія шукаюць працу, у тым ліку інвалідаў, а таксама людзей, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі і спынілі знаходжанне ў ЛПП.

Раней orsha.eu паведамляў, што «Завод газетнай паперы» атрымаў дапамогу ад дзяржавы. Прадпрыемства займаецца вырабам высакаякаснай газетнай і афсетнай паперы, паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў, шырокага пераліку прадукцыі дрэваапрацоўкі, а таксама будаўніцтва каркасна-панэльных дамоў і дамоў з клеенага бруса.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Дзясяткі людзей патрэбны на завод у Шклове

«Завод газетнай паперы» ў Шклове шукае 30 чалавек на працу. Нядаўна яму дапамагала дзяржава.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение