18:00

+3

3 м/с

995 гПа

21:00

+2

2 м/с

995 гПа

00:00

+1

1 м/с

994 гПа

03:00

-1

1 м/с

993 гПа

06:00

-1

2 м/с

991 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Зноў цягнуць за вушы

10.02.2025 20:34

1952 прагляду, 0 каментароў

Шклоўскі завод газетнай паперы зноў атрымае грошы ад дзяржавы

Завод газетнай паперы быў адным з першых прыкладаў так званага "імпартазамяшчэння". Яго пачалі будаваць у пачатку стагоддзя і з помпай адкрылі пад выбары 2006 года. Але ў свеце дзе наклады газетаў змяньшаюцца, яго эканамічная мэтазгоднасць была пад пытаннем адразу. У выніку дзяржава ўвесь гэты час "за вушы" цягне завод ад банкроцтва. Завод зарэгістраваны ў свабоднай эканамічнай зоне і мае некаторыя ільготы па падатках, але і гэтага мала. Амаль кожны год заводу выдзяляюць дзяржаўныя датацыі.

Гэты год не стаў выключэннем. 6 лютага Савет міністраў падпісаў пастанову пра выдзяленне чарговай датацыі шклоўскаму заводу, а наўзамен завод павінен перадаць частку сваёй долі дзяржаве. Нагадаем, што раней у гэтым годзе датацыю ўжо выдзелілі для Аршанскага ільнокамбінату.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зноў цягнуць за вушы

Шклоўскі завод газетнай паперы зноў атрымае грошы ад дзяржавы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение