Пра гэта гаворыцца ў Рашэнні Аршанскага райвыканкама "Аб мерах па ўпарадкаванні ўтрымання хатніх і адлову безнаглядных сабак і катоў". У гэтым дакуменце пералічаны месцы для выгулу хатніх сабак.
Орша
Тэрыторыя, прылеглая да парку "50 гадоў Кастрычніка" па вуліцы Уладзіміра Леніна.
Тэрыторыя, прылеглая да паркавай зоны ўздоўж вуліцы Юрыя Гагарына каля «Аршанскага ільнокамбіната».
Пусты зямельны ўчастак уздоўж вуліцы Фрыдрыха Энгельса каля тэрыторыі «Аршанскага станкабудаўнічага завода «Чырвоны змагар».
Тэрыторыя, прылеглая да паркавай зоны ўздоўж вуліцы Задняпроўскай.
Пусты зямельны ўчастак на скрыжаванні вуліцы Івана Якубоўскага і вуліцы Партызанскай каля тэрыторыі «Завода «Легмаш».
Тэрыторыя паркавай зоны ў мяжах вуліцы Васіля Молакава і вуліцы Партызанскай.
Тэрыторыя паміж вуліцай Аршычнай і ракой Аршыцай.
Тэрыторыя паміж завулкам Жан-Поля Марата 5-м і ракой Дняпро.
Тэрыторыя за домам 238 па вуліцы Уладзіміра Леніна ў раёне сажалкі.
Бераг ракі Дняпро ўздоўж вуліцы Юрыя Бабкова.
Тэрыторыя каля гаражна-будаўнічага спажывецкага кааператыва №7 па вуліцы Івана Флёрава насупраць жылых дамоў 17 і 17А па вуліцы Івана Флёрава.
Тэрыторыя, свабодная ад забудовы паміж жылым домам 32 па вуліцы Анатоля Салянікава і тэрыторыяй могілак вёскі Свісцёлкі Аршанскага раёна.
Пустыя зямельныя ўчасткі, які не выкарыстоўваюцца.
Аршанскі раён
Лясныя масівы і пустыя зямельныя ўчасткі, якія не выкарыстоўваюцца.
Цікава, ці ўсе сабачнікі нашага горада, а тым больш раёна ведаюць пра гэтыя спецыяльна дазволеныя месцы для іх гадаванцаў. А яшчэ – ці сапраўды гэтыя месцы зручныя для выгулу чатырохногіх.