09:00

+2

8 м/с

985 гПа

12:00

+2

8 м/с

985 гПа

15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

11 м/с

982 гПа

Орша, Палітыка

Зноў палітычныя суды

03.03.2025 13:45

243 прагляду, 0 каментароў

На гэтым тыдні суд Оршы і Аршанскага раёна будзе разглядаць крымінальную справу па двух «палітычных» артыкулах

6 сакавіка ў судзе Аршанскага раёна і г.Оршы будуць судзіць Наталлю Говараву. Супраць жынчыны распачата крымінальная справа па ч. 1 арт.369 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) . Суддзёй прызначана Юлія Вяршыніна.

На мінулым тыдні гэтая ж суддзя разбірала 5 палітычна матываваных адміністрацыйных справаў. Усе судовыя разбіральніцтвы адбыліся на падставе пратаколаў, складзеных за “распаўсюд экстрэмізму” у сацыяльных сетках.

Так, 27 лютага у судзе Оршы і Аршанскага раёна на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі
Васіля Шыцікава,
Васіля Парфененку,
Аляксея Сукорскага.

28 лютага па тым самым артыкуле судзілі
Крысціну Канееву,
Вольгу Дзячэнка
.

Пратаколы на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП складаюць у тым выпадку, калі ў сацыяльных сетках у інтэрнэт-карыстальнікаў заўважаюць падпіскі на рэсурсы, уключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэты спіс апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі і абнаўляецца некалькі разоў на тыдзень. Але пад суд можна трапіць нават за падпіску, зробленую яшчэ задоўга да таго, як адпаведны інтэрнэт-рэсурс прызналі “экстрэмісцкім”.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Зноў палітычныя суды

На гэтым тыдні суд Оршы і Аршанскага раёна будзе разглядаць крымінальную справу па двух «палітычных» артыкулах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение