09:00

+2

7 м/с

994 гПа

12:00

+2

8 м/с

994 гПа

15:00

+3

9 м/с

994 гПа

18:00

+2

8 м/с

994 гПа

21:00

+1

7 м/с

995 гПа

Орша, Палітыка

Пасля святаў рэпрэсіі

16.01.2025 21:02

143 прагляду, 0 каментароў

Пасля навагодніх святаў у Оршы аднаваліся палітычныя рэпрэсіі

Амаль два тыдні ў Оршы не было заўважна палітычных працэсаў. Але, бачна, карная сістэма выйшла з двухтыднёвых святаў і зноў пачала работаць. Сёння ў Оршы прайшло, як мінімум, два суды па артыкуле "Распасюд экстрэмісцкіх матэр'ялаў".

Так, раніцай судзілі Аляксандра Марчэнка. А ў неўказаны афіцыйна час судзілі Ўладзіміра Ясінскага. Калі ў раскладзе судоў не ўказваецца дакладны час суда, то - па нашых назіраннях - гэта можа азначаць, што затрыманы ён быў раней і судзілі яго не ў будынку суда.

А ў Дубровенскім раёне "палітыкай займацца" пачалі раней - прыблізна тыдзень таму тут быў затрыманы Дзяніс Пятроў, які цяпер знаходзіцца у Віцебскім СІЗА. Гэта азначае, што супраць мужчыны завялі крымінальную справу. Наколькі мы ведаем, яго вінавацяць па нейкім "палітычным" артыкуле, але пакуль без падрабязнасцяў.

Таксама ў рэспубліканскіх СМІ сёння прайшла інфармацыя, што міліцыянты пачалі хадзіць па школах дзе праводзяць "прафілактыку". Калі раней пад прафілактыкай мелася на ўвазе размова пра наркотыкі ды рэальныя злачынствы, то цяпер міліцыянты ў навучэнцаў 9-11 класаў правяралі тэлефоны і пагражалі адказнасцю за "залішнюю цікавасць да палітыкі" ды забаранялі збірацца ў групы ў дзень выбараў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: Пасля святаў рэпрэсіі

Пасля навагодніх святаў у Оршы аднаваліся палітычныя рэпрэсіі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение