Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Па гэтым артыкуле, як правіла, судзяць удзельнікаў пратэстаў 2020 года, і Андрэй Фалькоў, найверагодней, браў удзел у акцыях пратэсту ў сталіцы.
Паводле сайта МУС, мужчыну сёлета ў красавіку споўніцца 51 год. Супраць яго прозвішча ў пераліку “экстрэмістаў” пазначана “судзімасць не пагашана”. Гэта можа азначачаць, што ўраджэнца Оршы асудзілі да “хіміі”. Тэрмін пакарання невядомы.
Апошні раз прысутнасць Андрэя Фалькова ў сацыяльных сетках заўважана ў ліпені мінулага года. Магчыма, неўзабаве ён быў затрыманы.
Андрэй Фалькоў - спартовец, шматразовы ўдзельнік спаборніцтваў па розных відах спорту, у тым ліку па валейболе.