18:00

+4

10 м/с

993 гПа

21:00

+5

9 м/с

992 гПа

00:00

+5

8 м/с

991 гПа

03:00

+5

5 м/с

991 гПа

06:00

+5

3 м/с

990 гПа

Орша, Палітыка

Судзяць анархіста

27.02.2025 14:23

2002 прагляду, 0 каментароў

У Aршанскім судзе за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі № 8 судзяць Аляксандра Францкевіча

Францкевіч - актывіст анархістскага руху, прызнаны беларускай праваабарончай супольнасцю палітычным зняволеным.

Яго затрымалі 13 жніўня 2020 года і амаль паўтара гады трымалі за кратамі да суду. Суд працягваўся яшчэ 4 з паловай месяцы. У выніку Аляксандра Францкевіча прызналі вінаватым па 14-ці крымінальных артыкулах, у тым ліку за арганізацыю і фінансаванне масавых беспарадкаў, стварэнне злачыннай арганізацыі, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім.

Канчатковы прысуд, вынесены Аляксандру Францкевічу - 16 гадоў і 9 месяцаў у калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф памерам 22 400 беларускіх рублёў.

Асуджанага некалькі разоў пераводзілі ў розныя месцы зняволення. Спачатку ён адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 5, але пазней яго перавялі ў ваўкавыскую ПК-11. Паўгода таму кіраўніцтва гэтай калоніі распачала супраць вязня крымінальную справу паводле арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі). Па рашэнні суда Аляксандру Францкевічу дадалі яшчэ год да ранейшага тэрміну і перавялі ў аршанскую ПК №8. Цяпер адміністрацыя і гэтай калоніі ініцыявала такую ж краминальную справу. Аляксандру Францкевічу зноў могуць дадаць ад паўгода да двух гадоў у зняволенні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Судзяць анархіста

У Aршанскім судзе за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі № 8 судзяць Аляксандра Францкевіча

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение