18:00

+3

7 м/с

985 гПа

21:00

+2

6 м/с

988 гПа

00:00

-0

3 м/с

989 гПа

03:00

-0

3 м/с

990 гПа

06:00

-1

3 м/с

991 гПа

Орша, Палітыка

Наталля Кукішава пра пераслед

13.03.2025 20:17

227 праглядаў, 0 каментароў

Аршанская зубная лекарка успомніла, як яе саджалі за «палітыку».

Раней наш сайт ужо пісаў пра гісторыю, якая адбылася з лекаркай другой паліклінікі Воршы Наталляй Кукішавай. Жанчына працавала ў стаматалогіі, але была арыштаваная ў «справе Зэльцара» і асуджаная. Цяпер яна вымушана з’ехала з радзімы ў ЗША. Нядаўна аршанка падзялілася з праектам «Белыя халаты» падрабязнасцямі сваёй справы і перабывання ў турме. Высвятляецца, Наталляй і сёння цікавіцца міліцыя.

«Учора тэлефанавалі з крымінальнага вышуку. Гавораць, што трэба здаць адбіткі пальцаў і ДНК-матэрыял. Але ў мяне ўсё гэта ўжо бралі ў СІЗА, да таго ж следчыя ведаюць, што я з’ехала, мяне ўжо вышуквалі, бо я стаю на ўліку…»

— Як здарылася, што ўсё гэта адбываецца зараз у вашым жыцці?

— Я працавала стаматолагам у другой паліклініцы Воршы. Усё ў мяне было добра, у 2020 годзе нават атрымала грамату ад Савета дэпутатаў — падзяку за працу ў час пандэміі (пасля, на судзе, мяне запэўнівалі, што гэты момант улічылі пры вынясенні прысуду).

Да 2020 года я фактычна ніякай палітычнай актыўнасці не праяўляла. Але на гэтых выбарах паставіла свае подпісы за ўсіх кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі, хадзіла практычна на ўсе мітынгі, пачала вельмі шмат пісаць у інтэрнэце. Што змянілася? Думаю, мяне абурылі відавочныя фальсіфікацыі і хваля гвалту, што следам накрыла краіну.

У Воршы я памятаю толькі адзін вялікі мітынг, на якім мы прысутнічалі, затое на шэсці ў Мінск мы ездзілі фактычна штотыдзень, як на працу.

— У які момант вы адчулі на сабе, што быць апазіцыянерам у Беларусі небяспечна?

— Калі адбылася трагедыя з Андрэем Зельцэрам, я пакінула абураны каментарый у сеціве. Заўважу, абуралася я тым, што само відэа забойства выклалі ва ўсеагульны доступ, дэманстравалі па тэлевізары, абсалютна нічога не заблюрыўшы. Выказалася ў тым сэнсе, што ў кагосьці «арэшкі падгніваюць». Наколькі магу меркаваць, менавіта за гэты каментарый мне і «прыляцела».

Забойства Зельцэра адбылося 28 верасня 2021 года. На наступны дзень я напісала пост, а ўжо каля гадзіны ночы мне патэлефанавалі і сказалі: па месцы прапіскі ў мяне ўзломваюць дзверы і трэба пад’ехаць. Я прыехала да пад’езду, убачыла — вакол усё ціха, толькі непадалёк стаіць міліцэйская машына. Адразу зразумела, што адбываецца, набрала сыну і папярэдзіла, што магу «прапасці». У гэты час да мяне падышлі міліцыянеры і прапанавалі прайсці ў міліцэйскую машыну, каб «некага дачакацца». Я адмовілася. Неўзабаве прыехалі супрацоўнікі КДБ, паказалі мой каментарый і прапанавалі паехаць з імі. Абяцалі хутка адпусціць. Але на волю я выйшла ўжо праз два гады.

— Што адбывалася ў гэтую ноч?

— Значную частку падзей я ўвогуле не памятаю, такі вялікі гэта быў стрэс. Мы прыехалі ў будынак КДБ, следчых было трое: адзін крычаў на мяне, другі — угаворваў пакаяцца. Кажуць, мяне вазілі ў міліцыю на ператрус, але я гэтага ўвогуле не памятаю. Пасля мяне накіравалі ў КДБ Віцебска, там я апынулася раніцай 30 верасня. Спрабавалі здымаць «пакаяннае відэа» — атрымалася, відаць, не вельмі добра, яго так і не паказалі. Параілі мне напісаць заяву з прабачэннямі на імя Тэртэля.

Па справе Зельцэра нас на той момант у Віцебску было тры жанчыны, усіх трох неўзабаве адправілі на Акрэсціна. Там я прабыла 6 сутак, у двухмеснай камеры нас сядзела 16 жанчын. І гэта яшчэ не самы горшы варыянт — мужчыны сядзелі па 30 чалавек на двухмесную камеру!

— Можаце прыгадаць якія-небудзь моманты вашага жыцця ў той час?

— Спалі покатам на падлозе, падціснуўшы ногі. І нават так тром чалавекам не хапала месца — даводзілася спаць седзячы, перыядычна мяняючыся. Адкрыта не білі, але рабілі балюча часта і без аніякай неабходнасці. Напрыклад, на допыты вазілі ў пластыкавых сцяжках на руках, паставіўшы ў машыне на калені і тварам у падлогу. Калі вядуць, рукі за спінай выкручваюць так, што хочацца крычаць ад болю.

Не было ніякіх асабістых рэчаў, пасцельнай бялізны, прадметаў асабістай гігіены, кармілі праз раз.

Потым нас перавезлі ў Жодзіна. Там нас ужо «песцілі» — у васьмімясцовай камеры знаходзілася ўсяго 14 чалавек. Наглядчыкі літаральна хваліліся: «Бачыце, для вас у нас паслабленне рэжыму». Атрымлівалася ўжо спаць у пасцелі, але па двое на кожным ложку. Пры гэтым набор пасцельнай бялізны — адзін на дваіх. На вуліцы ўжо кастрычнік, шыба зламаная, з яе дзьме, а камеры ніхто не ацяпляе — вельмі холадна.

Ніякіх асабістых рэчаў у нас усё яшчэ не было. Выдалі пасту, зубную шчотку, мыла і рулон туалетнай паперы на месяц. Туалетную паперу часам атрымлівалася выпрасіць часцей. У камеры сядзела дзяўчынка, якая сказала, што гэтыя наборы для зняволеных збірала ў Мінску разам з іншымі валанцёрамі.

Мы прасілі даць нам кіпень, каб сагрэцца. На ўсіх выдавалі два трохлітровыя чайнікі на суткі. Раніцай ваду з чайніка пілі, а ўвечары ёю мыліся. Трэба разумець што кубкі аднолькавыя, пазначаць іх забаранялася. Раніцай ты з іх п’еш, а ўвечары — мыешся. Хто мыўся з твайго кубка ўчора — не ведаеш.

Працяг інтэрв’ю можна прачытаць на сайце «Белых халатаў».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Наталля Кукішава пра пераслед

Аршанская зубная лекарка успомніла, як яе саджалі за «палітыку».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение