21:00

-2

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

Орша, Палітыка

«Нас трымалі як сабак»

16.06.2024 07:26

1045 праглядаў, 0 каментароў

Аршанка адседзела за «палітыку» і вымушана з’ехала ў ЗША.

Адна з самых масавых палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі — так званая «справа Зельцара». 28 верасня 2021 года ў перастрэлцы ў менскай кватэры на вуліцы Якубоўскага загінулі IT-мэнэджар Андрэй Зэльцэр і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. За каментары ў сеціве пра гібель «гэбіста» затрымалі каля 200 чалавек, супраць 136 затрыманых распачалі крымінальныя справы, у тым ліку супраць 14 жанчын. Больш за паўтара месяца яны знаходзіліся ў асаблівых умовах: без лістоў, перадач, сродкаў гігіены, лекаў, без нармальнага сну, зазнавалі здзекаў і зняваг ахоўнікаў.

Усе яны адбылі свае тэрміны, дзве з іх распавялі журналістам, што з імі адбывалася ў зняволенні. Цяпер гісторыі х’явіліся ў адкрытым доступе.

«Нас трымалі як сабак», — расказвае пра ўмовы зняволення адна з фігурантак «справы Зельцэра» Наталля Кукішава. Жанчына жыла ў Воршы, працавала стаматолагам у гарадской паліклініцы. Наталля прызнаецца, што хоць і не была моцна ўцягнутая ў палітыку, але «дома нейкія пытанні абмяркоўвалі».

У 2020, калі «ўзровень гвалту пачаў зашкальваць», беларуска не магла застацца ўбаку: хадзіла на пратэсты, пісала каментары. За адзін з іх жанчыну прыгаварылі да 2 гадоў калоніі. Натальля кажа, што не паверыла, што відэа перастрэлкі на вуліцы Якубоўскага не пастановачнае. Акрамя таго, яе абурыла, што ў допісе са спачуваннямі сям'і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка яго калегі пісалі «працуйце, браты»: «Я так раззлавалася. Думаю, што значыць „працуйце“? Для мяне гэта прагучала як заклік (забіваць апанентаў улады), і я напісала каментар».

У ноч з 29 на 30 верасня 2021 года жанчыну затрымалі. Спачатку яе дапытвалі ў Воршы, потым адправілі ў Віцебск, далей у Менск — у сумна вядомы нечалавечымі ўмовамі і катаваннямі ізалятар на завулку Акрэсціна. Адтуль затрыманых вазілі на допыты ў КДБ. У мікрааўтобусе Наталля стаяла на каленях, тварам у падлогу, рукі за спіной у сцяжках. У КДБ, паводле слоў жанчыны, яе не білі, але мужчыны назад «ехалі пабітыя».

На Акрэсціна Наталля знаходзілася ў двухмеснай камеры, дзе было 16 чалавек, 13 з іх затрымалі за каментарыі. «Спалі проста на падлозе, замест падушак — бохан хлеба. Ніколі гэтага не забуду. Каму не хапіла месца на падлозе лежачы, сядзелі пры стале цэлую ноч», — апісвае ўмовы ў ізалятары суразмоўніца.

У гэтай жа камеры знаходзілася і ўдава Андрэя Зельцэра Марыя Успенская. Па словах Наталлі, яна «была неймаверна напалоханая», калі вярталася з допытаў, «у яе трэсліся рукі». У наступстве суд прызначыў Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Пасля некалькіх дзён на Акрэсціна жанчын, затрыманых за каментары, перавялі ў следчую турму ў горадзе Жодзіна. «Ні лістоў, ні перадач, ні прагулак. Інфармацыі наогул ніякай, — распавядае Наталля. — У нас была адзіная прагулка — на ператрус. Нас абшуквалі ў калідоры, пару разоў ставілі на „расцяжку“, на кукішкі». Падчас аднаго з такіх надглядаў, паводле ўспамінаў суразмоўцы, пенсіянерка Эма Сцепулёнак упала і заплакала. Пасля гэтага жанчын перасталі ставіць на кукішкі, але «расцяжку» пакінулі.

Таксама ў якасці «выхаваўчага мерапрыемства» ў камеры кожны дзень вельмі гучна ўключалі адно і тое ж выступленне Лукашэнкі. Чым гучней казалі зняволеныя, тым гучней рабілі запіс.

Жанчыны, затрыманыя ў «справе Зельцэра» былі пазбаўлены перадач: «у чым нас затрымалі, у тым мы і прыехалі». На Наталлі была ніжняя бялізна і спартыўны касцюм, «нават майкі не было». «Неяк закручваешся ў прасціны, пярэш на ноч, раніцай усё гэта апранаеш», — апісвае турэмны побыт суразмоўніца. Затрыманым даводзілася выпрошваць у ахоўнікаў нават туалетную паперу, а «калі яе давалі, гэта было як ласка».

«Я першыя тры месяцы ўвесь час плакала. Я не магла стрымаць слёз, хоць да гэтага я пяць гадоў не плакала», — дзеліцца Наталля. Яна мяркуе, што гэта было з-за вялізнага стрэсу і адсутнасці гарманальных лекаў, якія яна павінна прымаць увесь час.

У Жодзіне Наталля прабыла 45 дзён, потым яе адправілі ў Віцебск, дзе за арыштантамі сачылі па камерах назірання і маглі дагала распрануць падчас праверкі. Агулам жанчына была ў СІЗА год і два месяцы. Рэшту тэрміну, чатыры з паловай месяцы, — у калоніі ў Гомелі.

Пасля вызвалення Наталлю паставілі на ўлік у міліцыю, сілавікі прыходзілі да яе дадому з праверкамі па некалькі разоў на дзень: «Мяне проста пільнавалі. Маглі прыехаць, а палове першай ночы, узяць мой тэлефон, сядзець з ім у машыне. Што гэта такое? Проста праверка».

Праз паўгода жанчына вырашыла з’ехаць з Беларусі. Цяпер яна з сям’ёй жыве ў ЗША. Але, паводле слоў Наталлі, яе да гэтага часу пераследуюць кашмары з Беларусі: «У сне цябе затрымліваюць і саджаюць у турму».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Нас трымалі як сабак»

Аршанка адседзела за «палітыку» і вымушана з’ехала ў ЗША.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение